Нават падчас вайны Пуцін страшна далёкі ад сваіх генералаў ФОТАФАКТ

Уладзімір Пуцін сёння сустрэўся з міністрам абароны Шайгу і начальнікам Генштаба Герасімавым.

27.02.2022 / 20:28

Прэзідэнт Расіі даручыў перавесці сілы стрымлівання (ядзерную зброю) у асобы рэжым нясення службы — у адказ «на агрэсіўныя выказванні на Захадзе». Санкцыі супраць Расіі ён назваў «нелегітымнымі».

Адметна, што нават ва ўмовах вайны Пуцін трымаў найбліжэйшых паплечнікаў на вялікай адлегласці ад сябе.

У сацсетках жартуюць (можа, гумар і недарэчны цяпер, але…), што загады Пуціна можна і не пачуць.

Nashaniva.com