Ландсбергіс: Калі раней Украіне пасылалі думкі і малітвы, то цяпер — стынгеры і джавеліны

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў што санкцыі ў дачыненні да Расіі могуць зрабіць яшчэ больш жорсткімі.

27.02.2022 / 15:42

Інгрыда Шыманіце. Фота Delfi.lt

Ландсбергіс сказаў, што настрой у свеце ў дачыненні да Украіны хутка змяняецца ў лепшы бок.

«Калі раней пасылалі думкі і малітвы, то цяпер «стынгеры» і «джавеліны» (супрацьтанкавыя комплексы). Кожны дзень да дапамогі далучаюцца новыя краіны», — заўважыў міністр замежных спраў Літвы.

Што тычыцца санкцый, ён запэўніў, што будуць казаць аб іх пашырэнні. «Ёсць верагоднасць, што мы зробім трэці крок у бок узмацнення жорсткасці санкцый у дачыненні да Расіі», — заўважыў Ландсбергіс.

Прэм'ер Інгрыда Шыманіце падкрэсліла, што «ніякіх інцыдэнтаў, кібератак і іншых трывожных момантаў у Літве пакуль няма».

Nashaniva.com