Як Беларусь саўдзельнічае ў нападзе на Украіну: паказваем на мапе

Расія напала на Украіну раніцай 24 лютага. Беларускія ўлады робяць выгляд, што наша краіна не мае ніякага дачыненні да атакі на суседзяў. Але ж пастаянна паступаюць звесткі пра перамяшчэнні расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі, пра ўваход ва Украіну расійскіх вайскоўцаў праз беларускую мяжу, пра расійскія танкі, БТР, «Уралы», якія рухаюцца па беларусіх дарогах у бок Украіны. «Наша Ніва» сабрала ўсе сведчанні на адной мапе. Шмат расійскай тэхнікі, якая рухаецца ў бок украінскай мяжы па беларускай зямлі, пазначаная лацінскімі літарамі «V» і «O». Вайсковая тэхніка Расіі з такімі пазнакамі ўдзельнічае ў нападзе на Украіну, вядзе баі на ўкраінскай тэрыторыі.

25.02.2022 / 21:35

За першыя два дні вайны ў Беларусі заўважылі расійскую тэхніку, авіяцыю і вайскоўцаў у асноўным на тэрыторыях, набліжаных да мяжы з Украінай. Але не толькі.

Мы сабралі звесткі пра перамяшчэнні расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі, якія даступныя ў адкрытых крыніцах. Бралі толькі тыя факты, якія пацвярджаюцца адначасова некалькімі фотамі ці відэа.

24 лютага

Мінск: у сталіцы заўважылі калону расійскіх вайсковых «КамАЗаў». 

Гомель: ў горадзе зафіксавалі калону расійскай вайсковай тэхнікі. 

Брагін—Хойнікі: проста з аўтадарогі ўзляталі баявыя верталёты Мі-24. У той жа дзень з расійскіх верталётаў быў высаджаны дэсант у аэрапорце Гастомель на поўнач ад Кіева. 

Брагінскі раён: заўважылі вайсковую тэхніку з пазнакай «V», яна рухалася ў бок украінскай Прыпяці. 

Мазыр—Хойнікі: паміж гарадамі рухалася вайсковая тэхніка.

Хойнікі: каля горада заўважылі калону вайсковай тэхнікі з літарай «V».

Ашмяны: заўважаная вайсковая тэхніка, у тым ліку зенітныя ракетныя комплексы.

Пункт пропуска Сянькоўка—Весялоўка: на тэрыторыю Украіны заехала вайсковая тэхніка з пазнакай «О», гэта трапіла на камеру відэаназірання.

Церахоўка, Добрушскі раён: заўважылі калону расійскай вайсковай тэхнікі. Не менш за 11 аўтамабіляў «КамАЗ», два «Урала» і адзін бронеаўтамабіль «Тыгр».

Гвозніца, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць: заўважылі калону расійскай вайсковай тэхнікі.

Дубіца, Брэсцкі раён: заўважылі калону расійскіх войскаў.

Пінск: каля горада заўважылі калону расійскай вайсковай тэхнікі (8 грузавых аўтамабіляў «КамАЗ» і «Урал», 4 браняваныя разведвальныя машыны).

Бабруйск: заўважылі 6 расійскіх вайсковых бензавозаў са знакам «V».

Траса Р-37: заўважылі калону расійскай вайсковай тэхнікі, якая рухалася ў бок Нароўлі. 

Пункт пропуска Аляксандраўка-Вільча: праз яго ва Украіну зайшла расійская вайсковая тэхніка, заявіла Памежная служба Украіны.

Зона адчужэння на тэрыторыі Беларускага Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, закінутая вёска Даўляды: з’явіўся пантонны мост цераз Прыпяць, па ім расійскія войскі зайшлі з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Украіны.

Мяжа Беларусі і Украіны: менавіта з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі ўвайшлі ў зону ЧАЭС. 

Мазыр: у бальніцу былі дастаўленыя параненыя расійскія салдаты.

25 лютага

Мінск: каля вайсковага шпіталя заўважаны расійскі вайсковы «Урал» з літарай «V».

Гомель: і ў першы, і ў другі дзень вайны ў бальніцу былі дастаўленыя параненыя расійскія салдаты.

Брэст: у горадзе заўважылі расійскія вайсковыя грузавікі, бронеаўтамабіль «Тыгр», а таксама бронеаўтамабіль Росгвардыі РФ.

Барысаў: каля горада заўважылі калону расійскай вайсковай тэхнікі.

Мінск-Магілёў, траса М-5: заўважылі грузавікі з пазнакай «V».

Бабруйск: на аэрадроме каля горада 24 і 25 лютага прызямляліся шматлікія самалёты ваенна-транспартнай авіяцыі Расіі.

Баранавічы: заўважаныя тры палівазапраўшчыкі, пазначаныя літарай «V».

Мар’іна Горка: на трасе М-5 заўважылі вайсковую тэхніку з пазнакай «V».

Гродна: заўважаныя БТР і танкі.

Брэст: беларуская чыгунка перавозіць расійскую бранятэхніку.

Брэст-Макраны: паміж населенымі пунктамі рухалася вайсковая тэхніка з пазнакай «V».

Мінская вобласць: Генштаб ЗСУ паведаміў, што кіраванне і пасадка расійскай авіяцыі ажыццяўляецца самалётамі А-50 з тэрыторыі Мінскай вобласці.

Смалявічы: заўважылі калону расійскіх вайсковых грузавікоў.

Гомель: Генштаб ЗСУ паведаміў, што на беларускім аэрадроме Гомель здзейснілі пасадку расійскія Іл-76 з дэсантнікамі на борце.

Гомель: у горадзе заўважылі бранятэхніку з пазнакай «V».

Гомель-Мазыр: паміж гарадамі рухалася калона расійскай бранятэхнікі, пазначанай літарай «V».

Рэчыца: у бок Калінкавічаў рухалася расійская бранятэхніка.

Маларыта—Кобрын: паміж гарадамі рухалася калона расійскай бранятэхнікі, пазначанай літарай «V».

Баранавічы: на аэрадроме заўважаныя самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання і паветраны камандны пункт ВКС РФ.

Новая Грэбля, Брагінскі раён: заўважаны вайсковы лагер.

Крыніцы інфармацыі: Памежны камітэт Украіны, тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», карэспандэнт BuzzFeed News Крыстафер Мілер, Антон Герашчанка, дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны, фота, зробленыя чытачамі розных беларускіх сайтаў і тэлеграм-каналаў, карыстальнікамі сацсетак.

Nashaniva.com