Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» звярнуліся да Пуціна «з просьбай пра дапамогу»

24.02.2022 / 00:04

Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» звярнуліся да Пуціна з просьбай дапамогі ў «адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва і прадухілення гуманітарнай катастрофы ў Данбасе».

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Белы дом сёння заявіў, што лічыць Расію гатовай напасці на Украіну, але не валодаюць канкрэтным прагнозам наконт таго, у які дзень або час гэта здарыцца.

Nashaniva.com