Цана нафты Brent паднялася вышэй за 97 даляраў упершыню з 2014 года

Цана аднаго бараля нафты маркі Brent з пастаўкай у красавіку перавысіла 97 даляраў ўпершыню з верасня 2014 года. У параўнанні з каціроўкамі на адкрыцці таргоў, цана нафты дадала каля 4%.

22.02.2022 / 08:41

Нафта даражэе з канца студзеня. 26 студзеня яна вырасла да 90 даляраў за бараль, і так высока не таргавалася з кастрычніка 2014 года.

Да пачатку лютага на фоне геапалітычнай напружанасці ва Усходняй Еўропе і на Блізкім Усходзе кошт красавіцкага ф'ючарса перавысіў 92 даляры, а да 11 лютага — 95 даляраў.

Нафта даражэе на фоне навін аб рашэнні Уладзіміра Пуціна прызнаць «незалежнасць» ДНР і ЛНР.

Nashaniva.com