Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік
Абноўлена
Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў вырашыў зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі па правядзенні рэферэндуму.
19.02.2022 / 18:02
Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў вырашыў зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі.
Ён сабраў неабходную колькасць подпісаў аднавяскоўцаў і 18 лютага аднёс іх у пасялковы сельсавет, дзе месціцца выбарчая камісія.
Праз некаторы час яму патэлефанавалі і паведамілі, што ў дакументах ёсць недакладнасці, а таму трэба яшчэ раз прыйсці.
Хлопец пайшоў і знік. Яго тэлефон недаступны. Не выйшаў на сувязь ён і 19 лютага, паведамляюць праваабаронцы.
Абноўлена. Каля 20:00 стала вядома, што Мікалая Сушкова прысудзілі да 12 сутак арышту. Артыкул пакуль невядомы. Такім чынам, рэферэндум за гэты час пройдзе.