Лукашэнка пра расійскія войскі: Як з Пуціным заўтра прымем рашэнне, так і будзе
Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць 18 лютага ў Маскве далейшыя дзеянні сумеснай групоўкі войскаў. Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння журналістам падчас азнаямлення з вучэннямі «Саюзная рашучасць — 2022» на палігоне Асіповіцкі.
17.02.2022 / 11:57
«Вярнуць расейскіх вайскоўцаў у месцы пастаяннай дыслакацыі можна за суткі, але яны будуць у Беларусі «колькі трэба», — заявіў Лукашэнка.
«Як мы прымем заўтра рашэнне [з Пуціным], так і будзе», — дадаў ён.
Таксама ён заявіў, што ў Беларусі няма неабходнасці ствараць расійскія ваенныя базы. Але ён хоча, каб быў вучэбны цэнтр — «Іскандэры» вывучаць.
На 18 лютага запланаваны візіт Лукашэнкі ў Маскву.
Учора міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што пасля вучэнняў, якія скончацца 20 лютага, у Беларусі не застанецца ніводнага расійскага салдата, ніводнай адзінкі тэхнікі.
Сёння Лукашэнка даў зразумець, што пытанне гэта яшчэ адкрытае.