Макей: Ніводны расійскі салдат не застанецца ў Беларусі пасля вучэнняў
Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
16.02.2022 / 11:53
«Пасля вучэнняў у Беларусі не застанецца ніводнага расійскага вайскоўца і ніводнай адзінкі баявой тэхнікі Расіі», — заявіў ён.
Сумесныя расійска-беларускія вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022» праходзяць з 10 па 20 лютага.
Заходнія палітыкі выказвалі асцярогі, што расійскія вайскоўцы застануцца ў Беларусі.