Маргарыту Ляўчук з Андрэем Павуком абвясцілі ў вышук
Спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў Instagram, што яе абвясцілі ў вышук як абвінавачаную па справе пра «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Таксама ў вышук трапіў яе партнёр па дуэце «Красная зелень», блогер Андрэй Павук.
15.02.2022 / 17:41
Пра тое, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу супраць Павука, стала вядома ў канцы 2021-га. Артыкул — «за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Справа супраць Ляўчук была заведзеная ў чэрвені 2021 года за «абразлівыя і блюзнерскія дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнай сімволікі».
Андрэй Павук і Маргарыта Ляўчук знаходзяцца за мяжой яшчэ з 2020 года. Андрэй рэгулярна тэлефануе сілавікам і чыноўнікам у Беларусь і задае ім нязручныя пытанні (запісы размоў выкладае ў інтэрнэт).
А разам Ляўчук і Павук як гурт «Красная зелень» запісалі шматлікія гумарыстычныя кампазіцыі.