Святлана Алексіевіч — Уладзіміру Мацкевічу: «Вы нам патрэбны жывы, а не сімвал»
Сёння 12-ы дзень галадоўкі Уладзіміра Мацкевіча. Філосаф перайшоў да сухой галадоўкі. З заклікам яе спыніць звярнулася да Мацкевіча нобелеўская лаўрэатка па літаратуры, ганаровы старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч.
15.02.2022 / 16:43
«Наперадзе ў нас доўгі шлях, доўгая барацьба. І вы нам патрэбны жывы, а не сімвал, памерці сёння — слабасць, памылка ад стомы і роспачы, мужнасць — жыць. Жыць дзеля будучыні, якая прыйдзе крыху пазней без кожнага з нас. Нават нельга ўявіць сабе нашу барацьбу без вас, без вашага слова, без вашага голасу. Вяртайцеся да нас. Мы вас чакаем», — заявіла Святлана Алексіевіч.