У Мазыры памёр 51-гадовы Уладзімір Неўмяржыцкі. У 2020 годзе ён быў адным са статкевіцкіх «кандыдатаў пратэсту»
Перад смерцю Уладзімір Неўмяржыцкі моцна хварэў, у яго было анкалагічнае захворванне. Ён быў актыўным сябрам партыі Міколы Статкевіча «Народная Грамада», падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года спрабаваў вылучацца ў прэзідэнты ў рамках стратэгіі Міколы Статкевіча як адзін з «кандыдатаў пратэсту».
14.02.2022 / 19:44
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч напісала пра Неўмяржыцкага ў Фэйсбуку:
«Мы ўсе захапляліся яго мужнасцю і сілай духу. Уладзімір да апошняга хаваў сваю хваробу, падтрымліваў сяброў і блізкіх. Апошнія тыдні ён знаходзіўся на лячэнні ў анкалагічным цэнтры, куды да яго штодня, да апошняга дня, з пагрозамі прыходзілі карнікі. За два апошнія гады, пачынаючы з красавіка 2020 года, ён перажыў мноства арыштаў і ператрусаў. Уладзімір адмовіўся пакідаць Беларусь: пад яго апекай была састарэлая маці».