Названыя кандыдаты на пасаду генсакратара NATO

Енс Столтэнберг зойме пасаду кіраўніка Цэнтрабанка Нарвегіі.

04.02.2022 / 17:08

Прэм'ер Эстоніі Кая Калас. Фота commons.wikimedia.com 

У спіс кандыдатаў на пасаду новага генеральнага сакратара NATO трапілі: экс-прэм'ер Брытаніі Тэрэза Мэй, прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ, прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас і прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс, а таксама былы вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, паведамляе РБК.

Паўнамоцтвы новага генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга, які займае гэтую пасаду з 2014 года, заканчваюцца у верасні. Сёння ўрад Нарвегіі прызначыў яго кіраўніком Цэнтральнага банка краіны.

Чытайце таксама:

Генеральны сакратар NATO стаў кіраўніком Цэнтрабанка Нарвегіі

Nashaniva.com