Адкрываецца праект «Дзеці пішуць палітвязням»

Сумесны праект «Дзеці пішуць палітвязням» адкрываюць анлайн-музей «Ляцяць лісты» і ініцыятыва dissidentby. У рамках яго беларусам прапануюць расказаць сваім дзецям гісторыю аднаго з больш чым тысячы палітвязняў і даць дзіцяці магчымасць напісаць яму невялікі ліст.

01.02.2022 / 17:31

Такі ліст можна ананімна адправіць у выглядзе фатаграфіі або скана на пошту музея — і ў хуткім часе ён з'явіцца на сайце, а яго раздрукаваны варыянт будзе адпраўлены палітвязню.

Паштовая скрыня музея: lettersmuseum@gmail.com.

Nashaniva.com