Названыя cамыя папулярныя і самыя рэдкія імёны немаўлятаў у Мінску ў 2021 годзе
Усяго за мінулы год было зарэгістравана 17 106 нованароджаных.
01.02.2022 / 09:20
«Часцей за ўсё жыхары сталіцы, як і годам раней, называлі хлопчыкаў Максімамі, Міхаіламі і Маркамі, а дзяўчатак — Ганнамі, Сафіямі, Алісамі і Марыямі», — паведамляе БелТА са спасылкай на аддзел ЗАГСаў пры Мінгарвыканкаме.
Сярод рэдкіх імёнаў, якія давалі малым, — Герда, Моніка, Марфа, Аксіння, а таксама Навум, Тэадор, Рэнат і Адрыян.