Палітзняволены Алесь Капуцкі не выйшаў на волю і сёння. Ён сядзіць ужо 45 сутак
Праваабаронцу Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладзечне. На яго склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. А пасля два разы дадалі яшчэ па 15, паведамляе «Вясна».
31.01.2022 / 19:58
Першы раз Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
Але і 16 студзеня Капуцкі на волю не выйшаў — яму зноў прысудзілі 15 сутак арышту.
Сёння Алесь зноў павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося. Па папярэдняй інфармацыі, заўтра адбудзецца чарговы суд.