Сядзець на двух крэслах адносна IT-сферы не атрымаецца. Трэба выбіраць, ці эфектыўнасць, ці «добранадзейнасць» 

Да пытання аб карысці і шкодзе, якія нясе ПВТ, можна падыходзіць з розных бакоў. Прычым «шкоду» гэтай сферы эканомікі ацаніць складана, бо падыходзіць даводзіцца з лінейкай са шкалой «добранадзейнасці». А вось карысць куды больш вымяральная, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы». 

28.01.2022 / 20:06

Фота: HayDmitriy / depositphotos.com

Можна ганарыцца, можна зайздросціць, але ПВТ, як і ў цэлым IT- галіна ў беларускай эканоміцы — відавочна важны элемент. А ў апошні час яшчэ і адзін з нешматлікіх драйвераў росту, якія яшчэ засталіся. Так, рост ВУП за 2021 год у 2,3% быў на 0,7 працэнтных пунктаў забяспечаны сферай інфармацыі і сувязі.

Да пытання аб карысці і шкодзе, якія нясе ПВТ, можна падыходзіць з розных бакоў. Прычым «шкоду» гэтай сферы эканомікі ацаніць складана, бо падыходзіць даводзіцца з лінейкай са шкалой «добранадзейнасці».

А вось карысць куды больш вымяральная. Акрамя росту эканомікі і прыцягнення замежнай валюты ў краіну, галіна прыносіць важкія бюджэтныя паступленні.

Так, за мінулы год адныя толькі рэзідэнты ПВТ папоўнілі бюджэт на 736 млн рублёў. Гэта больш плацяжоў у бюджэт ад сельскай гаспадаркі (682 млн рублёў) або сферы грамадскага харчавання (184 млн рублёў).

Пры гэтым сума плацяжоў у бюджэт, выплачаных у цэлым сферай інфармацыі і сувязі, за мінулы год склала рэкордныя 2,3 млрд рублёў, што перавысіла аналагічныя плацяжы сферы будаўніцтва (1,8 млрд) або фінансавай і страхавой дзейнасці (1,2 млрд).

Ці гатовыя ўлады страціць такі драйвер эканомікі, падвысіўшы ўзровень яго «добранадзейнасці» — пытанне адкрытае. Толькі вось уседзець на двух крэслах адразу, не страціўшы падатковых паступленняў і адначасова прымусіўшы каштоўныя кадры працаваць «на карысць дзяржавы», наўрад ці атрымаецца.

Чытайце таксама:

Лукашэнка задумаўся над лёсам Парка высокіх тэхналогій

«Галіна сціскаецца, Янчэўскі ўлагоджвае сілавікоў». Меркаванне Арцёма Гарбацэвіча пра сітуацыю ў беларускім IT-сектары

Nashaniva.com