Фіранак у выбарчых кабінках на рэферэндуме не будзе

У метадычным дапаможніку, выдадзеным Цэнтрвыбаркамам для ўчастковых камісій па рэферэндуме, прапісана, што фіранак на ўваходах у выбарчыя кабінкі быць не мусіць. 

27.01.2022 / 17:03

Як і ў 2020 годзе, ЦВК патлумачыў гэта «прафілактыкай рызык, звязаных з распаўсюджваннем каранавіруса». 

Насамрэч, адсутнасць фіранак, хутчэй за ўсё, звязаная з заклікам дэмакратычных сілаў ставіць у бюлетэнях два крыжыкі і фатаграфаваць іх. Цяпер гэта давядзецца рабіць на вачах членаў камісіі і дзяжурных сілавікоў.

Тое ж самае было і перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. Шмат на якіх участках (але далёка не на ўсіх) фіранак не было. Назіральнікі лічаць адсутнасць фіранак парушэннем таямніцы галасавання. 

А вы нейтрал? Ад двух фактараў залежыць, як пройдзе рэферэндум

Ціханоўская заклікае ўдзельнічаць у рэферэндуме і перакрэсліваць у бюлетэні абодва варыянты

Лукашэнка назваў умовы, пры якіх рэферэндум па зменах у Канстытуцыю можа не адбыцца

Nashaniva.com