Літоўская чыгунка не будзе перавозіць угнаенняў «Беларуськалія»

Літоўская чыгунка паведаміліа, што з 1 лютага не будзе перавозіць прадукцыю «Беларуськалія», які трапіў у санкцыйны спіс ЗША.

26.01.2022 / 15:32

Літоўская чыгунка не будзе перавозіць прадукцыю «Беларуськалія», як таго прасілі тры беларускія кампаніі-пасярэднікі.

Прадпрыемства паведаміла, што адхіліла заяўкі кампаній аб перавозцы калійных угнаенняў. У прэс-рэлізе, аднак, гаворыцца, што, калі яны прадставяць новыя заяўкі з новымі аргументамі, то спатрэбіцца трывалая прававая аснова для адхілення такіх заявак.

Літоўская чыгунка таксама атрымала і заяўкі яшчэ дзвюх кампаній — літоўскай Lit Salt Trade і Belintertrans Baltik — на перавозку ўгнаенняў «Беларуськалія». Наконт першай з іх ЛЧ ужо звярнулася ва ўрадавую камісію нацыянальнай бяспекі, а наконт другой — плануе звярнуцца.

Чытайце таксама:

Тры кампаніі звярнуліся да Літоўскай чыгункі, каб перавозіць беларускі калій у абыход санкцый. Што пра іх вядома?

Літоўская чыгунка: заявак на перавозку грузаў «Беларуськалія» пасля 1 лютага пакуль не было

Латвія: Транзіт угнаенняў з Беларусі праз краіну немагчымы

Nashaniva.com