«Беларуськалій» будзе судзіцца з Літоўскай чыгункай

Літоўская чыгунка атрымала ліст ад «Беларуськалія», у якім беларуская кампанія заяўляе, што будзе патрабаваць поўнай кампенсацыі за страты ў выпадку скасавання дамовы на транзіт калію.

25.01.2022 / 17:31

З ліста вынікае, што «Беларуськалій» збіраецца патрабаваць кампенсацыі як сваіх непасрэдных стратаў, так і магчымай кампенсацыі прамым і ўскосным партнёрам ва ўсіх краінах свету. У лісце не згадваецца, на якія сумы будуць іскі і куды яны будуць пададзеныя, паведамляе літоўскі рэсурс BNS.

Літоўская чыгунка збіраецца перастаць вазіць грузы «Беларуськалія» з 1 лютага. Яна не магла скасаваць дамову з беларускім прадпрыемствам, бо гэта пагражала ёй судовымі іскамі на сотні мільёнаў еўра і нават банкруцтвам. Урэшце падставай для скасавання дамовы стала заключэнне ўрада і дзяржаўнай камісіі па нацыянальнай бяспецы аб тым, што дамова з «Беларуськаліем» складае пагрозу для бяспекі краіны.

Чытайце таксама:

Тры кампаніі звярнуліся да Літоўскай чыгункі, каб перавозіць беларускі калій у абыход санкцый. Што пра іх вядома?

Прэзідэнт літоўскай асацыяцыі экспедытараў і лагістаў: Трэба вельмі сур'ёзная прычына, каб не даць беларусам вазіць калій праз Літву

Літоўская чыгунка: скасаванне кантракта на пастаўку беларускага калію не азначае спынення транзіту ўгнаенняў

Nashaniva.com