Рэцэпт на выходныя: нечакана цікавы пірог з морквы
Сёння гатуем пірог з морквы, які напоўніць ваш дом водарам карыцы, мускатнага арэху, цытрусу. Правераны рэцэпт!
29.01.2022 / 13:19
Інгрэдыенты
- 175 г цукру
- 175 мл алею
- 3 вялікія яйкі, злёгку ўзбітыя
- 140 г натаркаванай морквы (гэта каля трох сярэдніх морквін)
- 100 г разынак
- цэдра 1 вялікага апельсіна
- 175 г мукі
- 1 чайная лыжка разрыхляльніку
- 1 чайная лыжка меленай карыцы
- ½ чайнай лыжкі мускатнага арэху
Для глазуры
- 175 г цукровай пудры
- 1½ — 2 сталовыя лыжкі апельсінавага соку
Першы крок
Разагрэйце духоўку да 180°С. Змажце алеем і выкладзіце дно і сценкі формы пергаментам для выпечкі.
Другі крок
Высыпце цукар, алей і яйкі ў вялікую міску. Злёгку змяшайце драўлянай лыжкай. Дадайце моркву, разынкі і цэдру.
Трэці крок
Прасейце муку, разрыхляльнік, карыцу і мускатны арэх у міску. Усе змяшаць, сумесь будзе мяккай і амаль вадкай.
Чацвёрты крок
Выліце сумесь у падрыхтаваную форму і выпякайце на працягу 40—45 хвілін або да таго моманту, пакуль яна не стане цвёрдай і пругкай, калі вы націснеце на яе ў цэнтры.
Пяты крок
Астудзіць у форме 5 хвілін, потым выняць, зняць паперу і астудзіць цалкам.
Шосты крок
Узбіце цукровую пудру і апельсінавы сок у невялікай місцы да атрымання аднастайнай масы, каб глазура была такой жа вадкай, як вяршкі. Пакладзіце торт на сервіравальную талерку і смела апырскайце глазурай па дыяганалі зверху, дазваляючы ёй сцякаць па баках.
Смачна есці!