Аб'яднанне хакераў ўзяло на сябе адказнасць за збой у працы Белчыгункі. Яны высунулі свае патрабаванні
Удзельнікі суполкі сцвярджаюць, што зашыфравалі асноўную частку сервераў, баз даных Беларускай чыгункі «з мэтай запаволіць і парушыць працу чыгункі». Пры пэўных умовах яны гатовы вярнуць працу ў штатны рэжым.
24.01.2022 / 16:51
Аб’яднанне хакераў сцвярджае, што яны зашыфравалі асноўную частку сервераў, баз даных і працоўных станцый БЧ з мэтай запаволіць і парушыць працу чыгункі, па якой едуць саставы з расійскімі войскамі.
Яны зазначаюць, што аўтаматыка і сістэмы бяспекі не былі закранутыя, каб не ствараць на чыгунцы аварыйных сітуацый.
«Кіберпартызаны» дадаюць, што могуць вярнуць сістэму ў штатны рэжым пры ўмове выканання наступнага:
- вызвалення 50 палітвязняў, якім патрэбная экстраная меддапамога;
- спынення прасоўвання расійскіх вайскоўцаў па тэрыторыі Беларусі.