Рэцэпт на выходныя: бананавы кекс

Вось вам просты, правераны і духмяны рэцэпт на выхадныя — бананавы кекс. Прыгатаванне зойме ў вас не больш за 15 хвілін каштоўнага часу, а абысціся можна ўсяго пяццю інгрэдыентамі, галоўнае, каб у доме знайшліся 2 пераспелыя бананы. 

22.01.2022 / 03:30

Інгрэдыенты

Першы крок

Нагрэйце духоўку да 180°С. 

Другі крок

Змажце маслам форму для кексаў, засцяліце яе паперай для выпякання.

Трэці крок

Узбіце 140 грам размякчанага масла і 140 г цукровай пудры (можна проста цукру) да пышнасці, затым павольна дадайце 2 узбітыя вялікія яйкі, паступова дадаючы 140 грамаў мукі. 

Чацвёрты крок

Дадайце 1 чайную лыжку разрыхляльніку і 2 бананы.

Пяты крок

Выліце сумесь у падрыхтаваную форму і выпякайце каля 50 хвілін або да гатоўнасці. Час прыгатавання можа вар'іравацца ў залежнасці ад формы, у якой выпякаецца кекс.

Шосты крок

Астудзіце кекс у форме на працягу 10 хвілін, затым перакладзіце на талерку або дошку для ўпрыгожвання. 

Сёмы крок

Змяшайце 50 грам цукровай пудры з 2—3 чайнымі лыжкамі вады, каб атрымалася вадкая глазура. Паліце ёй верх кекса і ўпрыгожце скрылікамі бананавых чыпсаў.

Смачна есці! 

Nashaniva.com