Лукашэнка назваў умовы, пры якіх рэферэндум па зменах у Канстытуцыю можа не адбыцца

Рэферэндум па Канстытуцыі ў Беларусі можа не адбыцца, калі … пачнецца вайна. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у Лунінцы, піша БелТА.

21.01.2022 / 14:17

Фота: БелТА

«Рэферэндум і падобныя мерапрыемствы могуць не адбыцца толькі ў адным выпадку: калі, не дай бог, вайна пачнецца. Я пра гэта казаў. Я думаю, не пачнецца. Таму мы правядзём рэферэндум», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама паабяцаў транзіт улады цягам двух гадоў, але ёсць нюанс. 

«Рэферэндум пройдзе, народ Канстытуцыю падтрымае (калі падтрымае). Роўна па гэтай Канстытуцыі на працягу, я думаю, двух гадоў мы ўсе адбудуем. Будзе ціха, спакойна, ніхто не будзе пераварочваць аўтамабілі, марадзёрствам займацца, спальваць, крыўдзіць вашых дзетак.

Будзе ўсё ціха, спакойна — і транзыт, і ўсё астатняе будзе» — сказаў ён.

Учора стала вядома, што рэферэндум прызначаны на 27 лютага.

Nashaniva.com