Лукашэнка ў Лунінцы: Мяжу з Украінай трэба надзейна абараніць на выпадак непрадказальнасці, неадэкватнасці
Мяжу з Украінай трэба надзейна абараніць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Лунінецкім раёне на нарадзе па ўмацаванні ваеннай бяспекі Беларусі, піша БелТА.
21.01.2022 / 12:35
«Сёння мы сабраліся тут, у ціхім, спакойным кутку нашай Беларусі, каб абмеркаваць пытанні бяспекі нашай дзяржавы. Яшчэ дзесяць гадоў таму ніхто і не думаў, што такі момант, як сёння, наступіць і нам прыйдзецца ствараць вайсковыя часткі і цэлае аб'яднанне для абароны нашых паўднёвых межаў. З болем у сэрцы мы назіраем ўсё тое, што робіцца ва Украіне. Яе цяперашняе палітычнае кіраўніцтва, знаходзячыся пад вонкавым кіраваннем, паводзіць часам сябе непрадказальна і неадэкватна.
Таму на гэты выпадак — непрадказальнасці, неадэкватнасці, — і на выпадак, не дай бог, ваенных дзеянняў нам трэба вызначацца.
Амаль 1500 км паўднёвай мяжы Беларусі і Украіны — гэта немалая працягласць. Чаго б нам ні каштавала, нам трэба не проста бачыць, што будзе адбывацца і адбываецца на гэтай мяжы, яе трэба надзейна абараніць», — падкрэсліў Лукашэнка.
Ніякіх прыкладаў «непрадказальнасці» ўкраінскіх уладаў ён не прывёў. Выпадкі правакацый Украіны ў бок Беларусі таксама невядомыя. Наадварот, Расія цяпер сцягвае войскі да Украіны. У Беларусі пройдуць маштабныя беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні. Эксперты ўсур'ёз абмяркоўваюць уварванне расійскіх войскаў ва Украіну.