Нават у дамашнім стрып-клубе — двухгаловыя арлы. Каманда Навальнага паказала сотні фатаграфій з «палаца Пуціна»

У гадавіну арышту Аляксея Навальнага яго каманда выпусціла працяг свайго самага папулярнага расследавання пра «палац Пуціна». Інтэр'еры там амаль у дакладнасці супадаюць з 3D візуалізацыяй з расследавання, якое выйшла год таму. А недзе яны нават «лепшыя». 

20.01.2022 / 15:30

У арыгінальным расследаванні, якое выйшла год таму, інтэр'еры памяшканняў былі змадэляваныя з дапамогай камп'ютарнай графікі — на аснове чарцяжоў будынка і каталогаў мэблі.

Аўтары новага фільма адзначылі, што ў большасці выпадкаў паказаныя год таму 3D-мадэлі з высокай дакладнасцю супадаюць з рэальнымі інтэр'ерамі палаца.

Адзінае, адзначае ФБК, у чым яны памыліліся, — у колькасці золата і імперскіх арлоў, якія ёсць нават у дамашнім стрып-клубе.

Каманда Навальнага не ўдакладніла, хто, калі і якім чынам зрабіў гэтыя фатаграфіі.

«Часам мне здаецца, што я жыву ў каробцы з-пад абутку». Пра што Навальны распавёў Time

Nashaniva.com