Мінздароўя: За суткі 1618 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1618 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1726 чалавек.
20.01.2022 / 14:25
Учора паведамлялася пра 1387 выпадкаў.
З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 721 103 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 713 965.
За мінулыя суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час 5 882), зробленыя 25 283 тэсты, паведамляе Мінздароўя.