Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе

У выступленні, падрыхтаваным для Сусветнага эканамічнага форуму, Олаф Шольц прапанаваў Расіі адмовіцца ад канфрантацыі, ацаніць выгаду ад супрацоўніцтва з Захадам і прызнаць, што сілавое рашэнне канфлікту на Украіне немагчымае, перадае Bloomberg.

19.01.2022 / 22:40

Фота: Maja Hitij / Getty Images

Нямецкі канцлер падкрэсліў, што Германія гатова абараніць Украіну ад расійскай агрэсіі, і заклікаў Маскву скарыстацца выгадамі супрацоўніцтва з Берлінам. Па ягоных словах, Расіі пара прызнаць, што сіла ў праўдзе (right makes might) — выказванне, добра вядомае на постсавецкай прасторы па фільму «Брат-2».

«Расійскі бок ведае аб нашай рашучасці. Спадзяюся, яна таксама ўсведамляе, што выгады ад супрацоўніцтва пераважваюць цану далейшай канфрантацыі», — заявіў Шольц. 

Nashaniva.com