Лукашэнка пра прыняцце новай Канстытуцыі: Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны

«Далей два варыянты: ці народ прымае змены да гэтай Канстытуцыі, і ў нас з'яўляецца абноўленая Канстытуцыя, ці ён адхіляе гэтыя прапановы, і ў нас застаецца старая Канстытуцыя. У гэтым увесь адказ на пытанне, каму гэта выгадна і каму гэта трэба», — сказаў Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню праекта змяненняў Канстытуцыі.

18.01.2022 / 12:49

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што часам можна чуць заявы аб тым, што «гэта трэба толькі Лукашэнку».

«Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны. У мяне, як вы бачыце, ёсць маса пытанняў, ёсць чым займацца.

Прабачце за нясціпласць, часам іх настолькі шмат, што нават пасядзець дзесьці дома, перахварэць і так далей няма магчымасці, — сказаў ён — Не могуць вярнуцца мае сыны, мае хлопцы, больш за 200 чалавек… я іх не магу не сустрэць у аэрапорце (размова пра сустрэчу войскаў, якія вярнуліся з Казахстана), і даручыць нікому гэта не магу», — сказаў Лукашэнка.

«Таму не трэба тут замыкацца на Лукашэнку. Лукашэнка сваё зрабіў. Засталося асноўнае — прыняць Канстытуцыю, змяніць законы, прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй. Гэта мы зробім, гэта не праблема, — заявіў Лукашэнка. —

Калі мы гэта ўсё зробім, устаканім, дашліфуем, калі гэта трэба будзе, тады, калі ласка, прыходзьце, будзем фармаваць новыя органы ўлады і жыць далей па новых законах і новых правілах».

Разам з гэтым Лукашэнка звярнуў увагу, што ні ў Канстытуцыі, ні ў законах усё не прапішаш.

«Канстытуцыя, законы, лад жыцця, вопыт многіх пакаленняў — яны фармуюць менталітэт, характар народа. І гэта галоўнае. Бо мы з вамі, звычайныя людзі, 90% жывуць жа не таму, што яны вывучылі Канстытуцыю і ведаюць законы. Яны выразна разумеюць, што можна, а што нельга, што дрэнна, а што добра. І гэта фармуецца дзесяцігоддзямі і стагоддзямі. І гэта галоўнае для любой дзяржавы, любой краіны і народа», — упэўнены ён.

«Лукашэнка будзе думаць аб тым, што рабіць з новай канфігурацыяй улады, калі пабудуе яе». Highlights з інтэрв’ю Арцёма Шрайбмана

«Не думаю, што ў Маскве моцна абрадуюцца гэтаму праекту». Эксперты і каментатары — пра новаўвядзенні ў Канстытуцыю

«Можаш перадаць уладу надзейнаму чалавеку, і гэта не выключае, што цябе нехта падседзіць». Як падзеі ў Казахстане паўплываюць на Лукашэнку

Nashaniva.com