«Доўга і ўпарта парушаў грамадскі спакой»: пачаўся суд над журналістам Аляксандрам Івуліным

Працэс над палітвязнем пачнецца сёння ў 11.30 у судзе Савецкага раёна Мінска (суддзя — Сяргей Шаціла). Вядомаму спартыўнаму журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» інкрымінуюць «арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342).

17.01.2022 / 10:00

Аляксандр быў затрыманы 3 чэрвеня нібыта за вывешаны сцяг і першапачаткова атрымаў 30 сутак арышту, аднак па заканчэнні тэрміна на волю не выйшаў, стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа.

Паводле СК, журналіст са жніўня 2020 па сакавік 2021-га на сваім ютуб-канале размяшчаў відэа «з мэтай вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, стварэнне негатыўнай ацэнкі дзейснай улады і дыскрэдытацыі Беларусі на міжнароднай арэне».

Акрамя таго, Івулін нібыта схіляў іншых да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і сам удзельнічаў у іх, «доўга і ўпарта парушаючы грамадскі спакой».

Таксама, паводле следства, Аляксандр на маршах 23 жніўня і 27 верасня 2020 года нібыта рухаўся па праезнай частцы і тым самым выклікаў збоі ў працы грамадскага транспарту.

Мінсктранс выставіў пазоў 39 тысяч беларускіх рублёў.

16:55

У аўторак на судзе адбудуцца спрэчкі бакоў.

«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак

Заўзятары «Крумкачоў» падтрымалі арыштаванага журналіста Івуліна, падняўшы белыя аркушы з лічбай «25»

Nashaniva.com