Літоўская чыгунка: заявак на перавозку грузаў «Беларуськалія» пасля 1 лютага пакуль не было
Кампанія «Літоўскія чыгункі» паведаміла, што пакуль ніякія перавозчыкі, ахвотныя транспартаваць беларускія калійныя ўгнаенні з 1 лютага, калі перастане дзейнічаць двухбаковая дамова паміж ЛЧ і «Беларуськаліем», заявак ёй не дасылалі.
14.01.2022 / 20:14
Да літоўскага дзяржпрадпрыемства не звярталіся ні іншыя кампаніі, якія займаюцца перавозкамі, ні пасярэднікі, якія тэарэтычна маюць магчымасць перавозіць угнаенні вагонамі Літоўскіх чыгунак.
Пытанне з далейшым транзітам беларускіх калійных угнаенняў узнікла пасля таго, як літоўскі ўрад абавязаў Літоўскую чыгунку з 1 лютага скасаваць раней заключаную дамову з «Беларуськаліем». Паводле дамовы, транзіт праз Літву меў скласці 11 млн тон калійных угнаенняў.
З 1 лютага Літва скасуе пагадненне паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем»