Былога кіраўніка Камітэта нацбяспекі Казахстана западозрылі ў спробе гвалтоўнага захопу ўлады

Былы кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) Казахстана Карым Масімаў, якога падчас масавых пратэстаў абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, дадаткова стаў фігурантам крымінальнай справы аб спробе гвалтоўнага захопу ўлады.

13.01.2022 / 13:15

Карым Масімаў

«Пачатыя дасудовыя расследаванні па фактах дзеянняў, накіраваных на гвалтоўны захоп улады, і перавышэння службовых паўнамоцтваў», — сказана ў паведамленні камітэта.

Акрамя Масімава, у гэтых злачынствах падазраюць дырэктара службы спецпрызначэння «А» (спецназа КНБ) Ануара Садыкулава і намесніка кіраўніка КНБ Даўлета Яргажына. Яны затрыманыя.

6 студзеня ў дачыненні да Масімава пачалі расследаванне па справе аб дзяржаўнай здрадзе, што прадугледжвае да 15 гадоў калоніі з пазбаўленнем грамадзянства. 11 студзеня Масімава змясцілі пад варту.

Карым Масімаў у розныя гады ўзначальваў урад Казахстана, кіраваў адміністрацыяй прэзідэнта і працаваў на пасадзе памочніка прэзідэнта. У 2016 годзе ён стаў старшынёй Камітэта нацбяспекі.

Змясціў Назарбаева і стаў сапраўдным лідарам Казахстана. Што эксперты па Сярэдняй Азіі кажуць аб пратэстах у Казахстане

Nashaniva.com