Дачка Юліі Чарняўскай пра размову з маці: Я проста выла, крычала, плакала, не магла дыхаць

Дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія падзялілася ў Фэйсбуку эмоцыямі ад размовы з маці, якую не бачыла восем месяцаў.

13.01.2022 / 13:05

«МАМААААААААААА! Я проста выла, крычала, плакала, не магла дыхаць. Для мяне гэта зусім раптоўна, без якіх-небудзь перадумоў, тлумачэнняў і ідэй, чаму менавіта цяпер. Проста гэта адбылося.

Мамачка цяпер можа выходзіць з дому і стала даступная для кантакту! На жаль, яна не можа пракаментаваць і адказваць на юрыдычныя пытанні», — напісала Яўгенія Чарняўская.

Скрыншот са старонкі ў Фэйсбуку Яўгеніі Чарняўскай

***

Пра вызваленне Юліі Чарняўскай з-пад хатняга арышту стала вядома сёння. Пасля 18 мая, дня разгрому «Тутбая», удава заснавальніка партала Юрыя Зісера знаходзілася пад хатнім арыштам.

Імаверна, Юлія Чарняўская застаецца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).

Яўгенія Чарняўская: Маю маму ўтрымліваюць як закладніка

Юлія Чарняўская праз адваката расказала, як жыве пад хатнім арыштам

Яўгенія Чарняўская: Малю тых, хто вядзе справу, дазволіць маме прагулкі

Nashaniva.com