Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы
Сустрэча прайшла сёння ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні. Ціханоўская падзякавала Гітанасу Наўседу і ўраду Літвы за падтрымку беларускіх рэлакантаў, медыя, арганізацый, якія пераехалі і працягваюць працу ў Літве.
12.01.2022 / 16:46
Таксама былі абмеркаваныя шчыліны ў санкцыях і спосабы спынення транзіту санкцыйных прадуктаў праз балтыйскія краіны. Цяпер ЕС распрацоўвае шосты пакет санкцый.
Ціханоўская і Наўседа абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 500-годдзя з пачатку кнігадрукавання ў ВКЛ Францыскам Скарынай.