Першыя прысуды па «справе Зельцэра» — 2 гады калоніі і штраф за каментар пра забітага работніка КДБ

Генпракуратура паведаміла пра прысуд 45-гадоваму жыхару Магілёва.

10.01.2022 / 11:13

Той пакінуў негатыўны каментарый пра супрацоўніка КДБ, які загінуў у перастрэлцы з айцішнікам Андрэем Зельцэрам, што адбылася на вуліцы Якубоўскага ў Мінску 29 верасня.

Яму прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў.

Нагадаем, што па «справе Зельцэра» затрымалі ў канцы верасня — пачатку кастрычніка каля 200 чалавек.

Паўтара месяца іх трымалі на каранціне: не пускалі адвакатаў і не перадавалі перадачы.

Больш за 110 беларусаў могуць адначасова сесці за каментары па «справе Зельцэра». Спыталі юрыста, чаго чакаць

Nashaniva.com