Сёння роўна паўгода, як былі затрыманыя рэдактары «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко

Іх арыштавалі 8 ліпеня 2021 года. 

08.01.2022 / 13:52

Спачатку «нашаніўцаў» затрымалі па падазрэнні нібыта ў арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 342 КК). 

Праз 10 дзён абвінавачанне павярнулі зусім у іншы бок — артыкул «Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў» (ч. 2 арт. 216 КК). Следства мае прэтэнзіі да аплаты за камунальныя паслугі.

Следчыя палічылі, што прадпрыемству «Мінэнэрга» былі нанесены страты ў памеры 3500 рублёў (само прадпрыемства з прэтэнзіямі не звярталася).

У сапраўднасці справа мае выразна палітычны характар. Яе мэтай было задушыць незалежнае выданне. Але гэта не ўдалося.

Падтрымайце нашаніўцаў лістом, паштоўкай ці пасылкай. Гэта можна зрабіць па адрасе: 

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

«Калядны цуд, які абярнуўся болем». Жонка Андрэя Скурко ўпершыню атрымала спатканне з мужам

«Мне заўсёды дапамагаў самы просты спосаб — фраза «Збярыся, анучка!». Што піша Ягор Марціновіч з-за кратаў

Nashaniva.com