У Мінску абваліўся мост цераз Нямігу. Цудам абышлося без ахвяр

абноўлена

Гэта самы цэнтр горада. Абвал адбыўся глыбокай ноччу, калі рух транспарту і людзей мінімальны.

08.01.2022 / 04:25

Пацярпелых няма, паведаміў тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

«Зараз праводзіцца дэмантаж крайняй левай часткі. У найбліжэйшы час прыступім да дэмантажу пуцеправода», — расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Па яго словах, папярэдняя версія — стомленасць канструкцый (у сувязі з працай метро і павышанай нагрузкай з-за скачкоў тэмператур.

«Усе канструкцыі пуцеправода будуць правераныя максімальна аператыўна. Высвятляецца хто і калі праводзіў экспертызу зносу канструкцый і даваў заключэнне аб іх прыдатнасці да эксплуатацыі», — паведаміў Аляксандр Дараховіч

Nashaniva.com