СМІ паведамілі, што ў Алматы затрымалі Самата Абіша, пляменніка Нурсултана Назарбаева. Але пасля абверглі
Ён быў першым намеснікам старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі.
07.01.2022 / 14:42
Праўда, неўзабаве партал ORDA.KZ, які распаўсюдзіў гэтую інфармацыю, сам яе абверг.
«Наша крыніца, якая паведаміла аб затрыманні пляменніка Назарбаева Самата Абіша, памылілася. Гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Выбачайце, мы працуем у надзвычайных абставінах, і наша адзіная задача ‒ інфармаваць сваіх чытачоў. Просім зразумець», ‒ заявілі ў рэдакцыі.