Дарэвалюцыйны, савецкі, нестандартны і незвычайны «Аліўе». Праверце, ці ёсць у спісе ваш хатні рэцэпт

Мала хто ведае, але салат «Аліўе» раней зваўся «Маянэз з дзічыны», прыдумалі яго ў Маскве ў 1860-е гады. Аўтар рэцэпта — расійскі кухар французскага паходжання Люсьен Аліўе. Але з прыходам савецкай улады салат у 1920-я гады пераназываюць у «Сталічны», з яго знікаюць усе дарагія інгрэдыенты, што зразумела для таго перыяду. А вось сучасны салат «Аліўе» гісторыяй паходжання, па адной з версій, абавязан Айчыннай вайне. З-за дэфіцыту прадуктаў курыцу ў салаце замяніла танная вараная каўбаса. Так бліжэй да 1970-х гадоў гэтая страва стала звыклай часткай любых свят і дайшла да нашых дзён. «Наша Ніва» падабрала для вас самыя розныя рэцэпты салаты «Аліўе».

31.12.2021 / 16:04

Дарэвалюцыйны рэцэпт

Фота: novikovschool.com

Інгрэдыенты (неабходныя прадукты на адну порцыю):

Нарэзаць бланкетамі (брусочкамі) філе рабчыка і змяшаць з бланкетамі адварной, не рассыпістай бульбы і лустачкамі свежых агуркоў. Дадаць каперсаў і алівак і заліць вялікай колькасцю маянэзу. Астудзіўшы, перакласці ў талерку, упрыгожыць ракавымі шыйкамі, лісцікамі салата-латука і ланспікам. Падаваць халодным.

Свежыя агуркі можна замяніць буйнымі карнішонамі. Замест рабчыкаў, можна браць цяляціну, курапатку і курыцу, але сапраўдны «Аліўе» гатуецца абавязкова з рабчыкаў.

Савецкі варыянт

Фота: povar.ru

Інгрэдыенты:

Зварыць моркву і бульбу, яйкі ўкрутую. Наразаць роўнымі па памеры дробнымі кубікамі яйкі, бульбу, каўбасу, моркву. Агуркі нарэзаць і крыху адціснуць, каб не было шмат вадкасці ў салаце. У нарэзаныя інгрэдыенты ўсыпаць гарошак (зліўшы ваду з яго), нарэзаць зеляніну, змяшаць з маянэзам. Пасаліць. Прыбраць у халадзільнік на 1 гадзіну.

Нестандартны рэцэпт

Фота: favorite-recipes.ru

Інгрэдыенты:

Адварыце, ачысціце і нарэжце сярэднімі кубікамі бульбу, моркву і яйкі.

Нарэжце сярэднімі кубікамі скумбрыю. Адкіньце на друшляк і прамыйце вадой зялёны гарошак. Нарэжце кубікамі агуркі. Змяшайце салат у глыбокай ёмістасці і запраўце маянэзам па смаку.

Незвычайны рэцэпт 

Фота: lifehaker.ru

Інгрэдыенты:

Бульбу і моркву вымыць, адварыць, астудзіць, ачысціць і нарэзаць невялікімі кубікамі. Цыбулю дробна нарэзаць і абліць кіпенем. Яйкі ачысціць і гэтак жа дробна наразаць. Крэветкі адварыць і ачысціць. Зеляніну вымыць, пасекчы.

Авакада разрэзаць напалову, выдаліць костачку. Вострым нажом акуратна выразаць мякаць, пакідаючы сценкі, і наразаць яе невялікімі кавалачкамі.

Бульбу, моркву, цыбулю, яйкі, крэветкі, зеляніну і авакада змяшаць. Пасаліць, злёгку заправіць маянэзам і яшчэ раз змяшаць. Напоўніць салатам палоўкі авакада, выкласці іх на тарэлку і падаць на стол.

Чытайце таксама: Колькі каштуе накрыць навагодні стол? Лічым мінімальны бюджэт

Nashaniva.com