Мінфін зноў пагоршыў прагноз дэфіцыту дзяржбюджэту
Мінфін прагназуе, што дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту па выніках года складзе 6 мільярдаў 470,1 мільёна рублёў. Гэта на 270,4 мільёна больш, чым папярэдні прагноз.
31.12.2021 / 13:04
У студзені-лістападзе рэспубліканскі бюджэт быў выкананы з дэфіцытам, выдаткі перавысілі даходы на 39,9 мільёна рублёў.
Раней у верасні праз бюджэт прайшлі амаль 3 мільярды «лішніх» рублёў.
Чыноўнікі пагоршылі прагноз па дэфіцыце рэспубліканскага бюджэту ў 2022 годзе на ўзроўні 2,9-3 мільярды рублёў, або 1,6% ВУП. Раней прагназавалася, што бюджэт будзе ў мінусе на 1,9 мільярда рублёў.
Дэфіцыт дзяржбюджэту Беларусі ў 2020 годзе склаў 2,2 мільярда рублёў.