Новы Беларускі ПЭН стварылі ў замежжы

Адбыўся ўстаноўчы сход арганізацыі.

29.12.2021 / 15:10

Асноўныя каштоўнасныя пазіцыі арганізацыі выкладзеныя ў Маніфесце няпэўнага часу, падрыхтаваным ініцыятыўнай групай.

Старшынёй Беларускага ПЭНа была абраная Таццяна Нядбай.

У Раду ўвайшлі Святлана Алексіевіч, Вольга Шпарага, Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч і іншыя.

Сходам таксама зацверджаная назва арганізацыі:

Беларускі ПЭН — на беларускай мове, PEN Belarus — на ангельскай. Беларускі ПЭН з’яўляецца паўнапраўным чальцом Міжнароднага ПЭНа.

Беларускі ПЭН-цэнтр створаны ў 1989 годзе, з 2019 года ім кіравала лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, Таццяна Нядбай была першым намеснікам. 

Арганізацыя была ліквідаваная ў жніўні 2021 года паводле рашэння Вярхоўнага суда. 

Nashaniva.com