Расійскі нарколаг параіў заядаць алкаголь бульбай. І гэта мае навуковы грунт

Галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг Масквы Яўген Брун патлумачыў свае словы тым, што бульба з'яўляецца абсарбентам, дзякуючы якому алкаголь павольней усмоктваецца ў кроў

28.12.2021 / 23:50

depositphotos.com

Спецыяліст адзначыў, што падчас застолляў лепш за ўсё аддаваць перавагу нямоцным алкагольным напоям, напрыклад, сухому беламу віну. Нагадаў нарколаг і агульныя правілы ўжывання алкаголю: выпіваць як мага менш і вытрымліваць максімальныя прамежкі часу паміж прыёмамі.

Акрамя таго, Брун параіў не змешваць алкаголь з газаванымі і салодкімі напоямі, таму што гэта шкодзіць падстраўнікавай залозе.

У Расіі спрабуюць забараніць дзіцячае шампанскае

Nashaniva.com