Памёр праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша

На 73-м годзе абарвалася жыццё аднаго з найстарэйшых сябраў праваабаронцаў «Вясны» з Баранавічаў Сяргея Гоўшы.

25.12.2021 / 15:59

Пачынаючы з 1997 года спадар Сяргей, не шкадуючы ні сілаў, ні свайго вольнага часу, аказваў дапамогу землякам, абараняў іх на судовых працэсах, дапамагаў абскардзіць несправядлівыя рашэнні ў вышэйшых інстанцыях.

Праваабаронца адстойваў права беларусаў на свабодныя і празрыстыя выбары, шанаваў і абараняў беларускую мову.

За сваю праваабарончую дзейнасць спадар Гоўша пераследваўся ўладамі, некалькі разоў затрымліваўся міліцыяй.

Nashaniva.com