Луцкі: Лукашэнка даў даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі A1 і прыняць самыя жорсткія меры

«Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдар А1 у пэўным сэнсе «зліваў» не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы. У сувязі з гэтым Аляксандрам Лукашэнкам дадзена даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі», — паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі.

19.12.2021 / 13:03

Скрыншот з відэа рэкламы аператара А1

Як ён адзначыў, па даручэнні Лукашэнкі будуць прыняты самыя жорсткія меры. Неабходна разабрацца, што адбываецца ў кампаніі і надалей не дапускаць падобнага.

Нагадаем, што 10 снежня стала вядома пра затрыманне прэс-сакратара кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева, якога пазней асудзілі на 15 сутак. Аператара абвінавацілі ў «зліве» звестак абанентаў, але доказаў гэтаму прадстаўлена не было.

У кампаніі заявілі, што Брэдзелеў не меў доступу да персанальных даных кліентаў, і паабяцалі правесці ўнутраную праверку.

Nashaniva.com