«Нават не варта каментаваць», — Зянон Пазняк расказаў, калі і пры якіх умовах вернецца ў Беларусь
Яраслаў Раманчук у кастрычніку, каментуючы сітуацыю з санкцыямі, заявіў, што яны памылковыя.
17.12.2021 / 12:42
Фота Яўгена Ерчака
«Ёсць патрэба на дыялог, і для гэтага можна нават выкарыстоўваць аўтарытэт і патэнцыял таго ж Зянона Станіслававіча Пазняка, каб ён прыехаў у краіну і паспрабаваў, калі можна так сказаць, з чыстага ліста размаўляць з беларускімі ўладамі», — заявіў Яраслаў Раманчук.
«Народная воля» праз нейкі час вырашыла пацікавіцца ў Зянона Пазняка, ці гатовы ён вярнуцца ў Беларусь і на якіх умовах.
— Што наконт майго магчымага прыезду ў Беларусь, дык гэта вельмі наіўнае ўяўленне, якое нават не варта каментаваць. Для гэтага рэжыму не існуе ніякіх аўтарытэтаў, ніякіх маральных і палітычных каштоўнасцяў.
Таму не мае сэнсу пра гэта размаўляць. Гэта наіўнае меркаванне, якое, відаць, спадар Раманчук, не падумаўшы, выказаў.
Прыехаць у Беларусь?! Не гаварыце глупства! І Раманчук сказаў глупства. У якую краіну і да якой улады вы запрашаеце мяне прыехаць? Думаеце, што гаворыце?! Таму гэта нават не хачу абмяркоўваць.
— А хацелася б вам вярнуцца дадому?
— Я прыеду ў Беларусь тады, калі трэба будзе…