Брэнд Hvilina выпусціў гадзіннікі з нацыянальным каларытам

Кампанія Hvilina разам з беларускай мастачкай Лізаветай Чырвонцавай прадставіла калекцыю Wycinanka, натхнёную чараўніцтвам народнага фальклору, самабытнасцю беларускай культуры і міфалагічнымі матывамі.

17.12.2021 / 10:15

За аснову калекцыі былі ўзятыя тры творы мастачкі «Дрэва жыцця з аленямі», «Папараць-кветка», «Людзі і дрэва», піша Onliner.by.

«Для мяне выцінанка — гэта працяг маёй сямейнай традыцыі, развіццё Маладзечанскай школы выцінанкі. Сучасная беларуская выцінанка аб'ядноўвае ў сабе традыцыйную фальклорную форму і прафесійнае станковае мастацтва. Адрозніваецца выразнасцю кампазіцыі і стылізацыі вобразаў, лаканізмам формаў і сілуэтаў. У беларускай выцінанцы дасягаецца гармонія арнаментальных ажурных элементаў і сілуэтаў», — адзначыла мастачка.

Дызайнеры і канструктары каманды Hvilina сумесна з Лізаветай адаптавалі яе аўтарскія працы, увасобіўшы іх у дызайне наручных гадзіннікаў.

Цана гадзіннікаў — 229 рублёў.

Паглядзіце, якія шыкоўныя выцінанкі робіць беларуская мастачка Лізавета Чырвонцава ФОТЫ

Nashaniva.com