Супраць блогера Андрэя Павука распачалі крымінальную справу
Пракуратура паведамляе, што ў адным з відэаролікаў на хостынгу YouTube падазраваны публічна абразіў работніка пракуратуры горада Мінска.
16.12.2021 / 15:08
Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваныя па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У кастрычніку пракуратура ўжо заводзіла справу на блогера «П.» за абразу пракурора Рэчыцкага раёна.