Беларусь у 2021 годзе заплаціла Расіі за вакцыну ад кавіду 42 мільёны даляраў
Беларусь заплаціла ў 2021 годзе за пастаўку расійскіх вакцын ад каранавіруснай інфекцыі 42,1 млн даляраў. Такія звесткі прыводзіць РБК са спасылкай на Мытную службу Расіі.
14.12.2021 / 11:10
У артыкуле прыводзяцца дзесяць краін, што купілі найбольш вакцын у Расіі
Лідарам па закупках стала Аргенціна, якая за 10 месяцаў 2021 года купіла на 220 мільёнаў даляраў. На другім месцы — Мексіка (190 млн).
Беларусь у гэтым спісе знаходзіцца на дзявятым месцы.
Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч казаў, што два кампаненты вакцыны «Спутнік V», як набытай у Расіі, так і разлітай у Беларусі, каштуюць прыкладна 20 даляраў.