Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру

У «пакаянным відэа» ён кажа пра тое, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года і быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

11.12.2021 / 15:25

Таксама ў відэа Насура кажа, што ў яго чацвёра дзяцей, называе свой заробак і кажа, што «часткова з дапамогай дзяржавы, часткова за свае сродкі пабудаваў кватэру».

Гэта не першаяе такое «пакаяннае відэа», якое выкладваюць сілавікі. Як правіла, запісы робяцца пад прымусам.

Nashaniva.com