Затрымалі дырэктара па маркетынгу «Хёндэ Аўтаград»
10.12.2021 / 21:57
10 снежня затрымалі дырэктара па маркетынгу «Хёндэ Аўтаград» Сяргея Бабашкова. Пакаяльнае відэа з ім з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
На відэа мужчына кажа, што хадзіў на акцыі пратэсту. Таксама прызнаецца яшчэ ў адным «злачынстве»: падпісцы на каналы «Радыё Свабода» і «Shraibman».