Праваабаронца года — Марфа Рабкова, журналіст — Дзяніс Івашын. Назвалі лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека
Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні абвясціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за абарону і прасоўванне правоў чалавека.
10.12.2021 / 16:33
Дзяніс Івашын
«Праваабаронцай года — 2021» названая Марфа Рабкова, якая знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
Намінаваныя на прэмію былі таксама: экс-кіраўніца «Радзіславы» Вольга Гарбунова і Наста Лойка
Журналістам года названы гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын. Ён за кратамі з 12 сакавіка 2021 года, яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве.
Намінаваныя былі таксама тутбаеўцы Марына Золатава і Алена Талкачова.
«Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай 2021 года» названаа кампанія «Жнівень2020».
Намінаваныя таксама былі маніторынг судоў валанцёрамі «Вясны» і ініцыятыва «Пішыце лісты» Іллі Міронава.